Кантрабандысты схавалі ў легкавым аўта 9 тысяч пачак цыгарэт (фота)
Польскія памежнікі ў Падляшскім ваяводстве Польшчы затрымалі 6 беларусаў, якія спрабавалі правесці тавар на суму ў 200 тысяч злотых (больш за 60 тысяч долараў).
Пра гэта паведамляе Kurier Poranny. Убачыўшы памежнікаў беларусы спрабавалі ўцячы, але ў хуткім часе былі затрыманыя. Больш за 18 тысяч пачак цыгарэт былі схаваныя ў 2 легкавых аўтамабілях.
Пасля фармальных працэдураў беларусаў адпусцілі, аднак ім хутчэй за ўсё яшчэ прыйдзецца з’явіцца ў суд.

