“Кантрольная прагулка” у Маскве сабрала некалькі тысяч чалавек
Акцыю зладзілі вядомыя расійскія літаратары.
Пасля збору ля помніка Пушкіну ўдзельнікі шэсця рушылі ў бок Страснога бульвара. Канцавы пункт маршрута — помнік Грыбаедаву да Чыстых прудах. Людзі ідуць па праезнай частцы, якую закрылі для транспарту на час акцыі. Лозунгі ніхто не скандуе, усе ідуць моўчкі, час ад часу пляскаючы ў ладкі, паведамляюць інфармагенцтвы.
Мэта мерапрыемства — вызначыць, ці можна ўсё ж масквічам гуляць па горадзе ці на гэта трэба мець нейкі пропуск.
“Кантрольная прагулка” стала адказам на сілавы разгон санкцыянаванага мітынгу на Балотнай плошчы 6 траўня. Пасля расійская апазіцыя абвясціла пра “бестэрміновыя гулянні” па цэнтры Масквы. На дадзены момант лагер апазіцыянераў разбіты на Чыстапрудным бульвары.