Канцэрты замежных "зорак" не адменяць праз праблемы з валютай
Канцэртны аддзел Палаца Рэспублікі выказвае ўпэўненасць, што сітуацыя на рынку валюты "ўжо бліжэйшым часам стабілізуецца".
Увязка валютных праблем з гастрольнымі планамі цалкам заканамерная, бо замежныя "зоркі" наўрад ці захочуць атрымаць ганарар у беларускіх рублях.
19 траўня ў Мінск з канцэртам прыедзе Шакіра, сумы ганарару якой звычайна салідныя. Арганізатары канцэрта — Палац Рэспублікі — з гэтай нагоды пакуль не турбуюцца. "На сённяшні дзень, выконваючы ўмовы кантракту, мы робім разлікі ў вызначаным парадку, і няма ніякіх падставаў для неспакою", — пракаментавалі "Камсамолцы" сітуацыю з канцэртным аддзеле Палаца Рэспублікі.
Не ідзе гаворкі і аб адмене і запланаваных на бліжэйшы час выступаў Бруна Пельтэ, Крыса дэ Бурга, Томаса Андэрса, Мобі і Стынга. У Палацы Рэспублікі ўпэўненыя: "Сітуацыя ўжо бліжэйшым часам стабілізуецца і ўсе запланаваныя канцэрты адбудуцца".