Капітанам хакейнай зборнай на чэмпіянаце свету будзе Канстанцін Кальцоў

Вырашана, што капітанам каманды стане форвард падмаскоўнага "Атланта". Пра гэта паведаміў журналістам галоўны трэнер каманды Андрэй Скабелка, перадае БЕЛТА. Па словах трэнера, Кальцоў нядрэнна спраўляецца з гэтымі абавязкамі.

Канстанціну Кальцову 17 красавіка спаўняецца 32 гады. Ён быў капітанам зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету-2009 у Швейцарыі. Тады наша каманда пад кіраўніцтвам Глена Хэнлана дабралася да чвэрцьфіналу, саступіўшы расіянам з лікам 3:4. Адну з шайбаў у браму зборнай Расіі закінуў тады Кальцоў.

Фота — atlant-mo.ru