“Кароль Лір” у шэкспіраўскім тэатры прагучаў па-беларуску

Спектакль прайшоў у Лондане ў рамках тэатральнага фестывалю Globe to Globe

У Лёндане ў тэатры Globe у рамках тэатральнага фэстывалю, прымеркаванага да сёлетняй алімпіяды. Цягам шасці тыдняў — з 21 красавіка да 9 чэрвеня — 37 п’ес Шэкспіра паказваюць на 37 мовах тэатры розных краінаў свету. Прадстаўляць Беларусь арганізатары фестывалю запрасілі несістэмны “Свабодны тэатр”.

Сузаснавальніца і сукіраўніца тэатру Наталля Каляда распавяла Радыё Свабода, што першапачаткова арганізатары мерапрыемства настойвалі на тым, каб п’есу “Кароль Лір” ставілі па-руску. Маўляў, у Лондане жыве шмат рускамоўных. Аднак “Свабодны тэатр” пажадаў ставіць шэкспіраўскую трагедыю толькі на беларускай мове. 

Спектакль паказалі двойчы — 17 і 18 траўня. Рэжысёр Уладзімір Шчэрбань зрабіў з класічнай трагедыі фарс-нуар, перавёўшы меладраматызм п’есы ў чорны гумар. Драматург тэатру Мікалай Халезін адаптаваў тэкст п’есы ў перакладзе Юркі Гаўрука, істотна яго скараціўшы і “лакалізаваўшы”, падладзіўшы пад рэжысёрскую інтэрпрэтацыю.

Фота: Свабодны тэатр