Карыстальнікі Facebook знайшлі хваробу ў 4-гадовага хлопчыка

Як піша газета Daily Mail, урачы меркавалі, што затрымкі дыхання ў Эвана Оўэнса з Паўднёвага Уэльса — гэта праява дзіцячых істэрык. Аднак, калі маці хлопчыка выклала ў сацыяльнай сетцы відэа з запісам аднаго з прыпадкаў, адзін з сяброў адказаў, што гэта рэдкае і небяспечнае захворванне ("звыклы бескіслародны прыпадак"). Яго наступствам можа быць нават спыненне сэрца.

Пасля гэтага хлопчыка шпіталізавалі ва Універсітэцкі шпіталь Уэльса ў Кардыфе, дзе дыягназ з сацсеткі быў пацверджаны. Эксперты кажуць, што яго хваробу цяжка дыягназаваць.