Каваленку вярнулі ў ізалятар, дзе ён галадаў на пачатку зняволення
Актывіст КХП-БНФ з Мінску пераведзены ў віцебскі следчы ізалятар № 2.
БелаПАН інфармуе, што там Сяргей Каваленка знаходзіўся першыя два месяцы зняволення.
Нагадаем, Сяргей Каваленка ў лютым быў асуджаны на 2 гады і месяц калоніі за парушэнне рэжыму адбыцця хатняй "хіміі" (на яе ён быў асуджаны за вывешаны на галоўнай ёлцы Віцебска бела-чырвона-белы сцяг). Ад снежня 2011-га з перапынкамі ён некалькі месяцаў трымаў галадоўку за кратамі, з якой яго выводзілі прымусова. У красавіку Каваленка быў накіраваны на прымусовую псіхіятрычную экспертызу, пасля чаго знаходзіўся ў следчым ізалятары на Валадарскага.