Казахская апазіцыя не можа правесці рэферэндум па выхадзе з Мытнага саюза

Як паведаміў сябра аргкамітэта па правядзенні рэферэндуму, лідар апазіцыйнай партыі "Азат" Булат Абілаў, на апазіцыянераў быў ціск у розных рэгіёнах Казахстана. Таму не ўсе ўдзельнікі сходу змаглі прыехаць у Алматы.

Тым не менш, аргкамітэт вырашыў пачаць збор подпісаў па ўсім Казахстане, перадае interfax.by. Подпісы апазіцыянеры плануюць збіраць па тых жа пытаннях, якія хацелі вынесці на рэферэндум: выхад Казахстана з Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, перагляд вынікаў прыватызацыі, увядзенне выбарнасці акімаў усіх узроўняў і забарона на будаўніцтва міжнароднага банка ядзернага паліва і атамных электрастанцый у Казахстане.

Аргкамітэт плануе сабраць за два месяцы каля 1 мільёна подпісаў. Пры неабходнасці арганізатары гатовыя прадаставіць іх у Еўразійскую камісію ў Маскве ці ў міжнародныя структуры ў Брусэлі.

Фота — altaynews.kz