Маёр міліцыі падбухторваў прадпрымальніка да дачы хабару

Як паведамляе "Ежедневник", Следчым камітэтам па матэрыялах КДБ распачатая крымінальная справа. Высветлілася, што маёр, які праслужыў у міліцыі 20 гадоў, летам мінулага года атрымаў ад прадпрымальніка з Гродна 3500 долараў. Іх ён, нібыта, збіраўся перадаць службовым асобам ДАІ за спрыяльнае вырашэнне пытання з непрыцягненнем да адказнасці за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане.

Падобная крымінальная справа расследуецца і ў сталіцы. У гэтым выпадку падбухторваў свайго знаёмага да дачы хабару міліцыянтам індывідуальны прадпрымальнік. Тры тысячы долараў ён атрымаў, але перадаць іх ужо не паспеў.