КДБ заяўляе, што сілавога захопу офіса "МММ-2011" не было
Пра гэта паведаміў супрацоўнік КДБ Ігар Клімовіч у эфіры праграмы "Контуры" на тэлеканале АНТ.
Гэтак ён пракаментаваў інфармацыю ў Інтэрнэце. Па словах кадэбіста, якія пераказвае БЕЛТА, як такога сілавога захопу не было, дзверы ў офіс ніхто не выбіваў. Клімовіч кажа, што былі прынятыя прэвентыўныя меры па захаванні магчымых слядоў злачынства.
У КДБ заяўляюць, што пра маштабы злачыннай дзейнасці "МММ-2011" казаць пакуль рана, але масава разгарнуцца заснавальнікі фінансавай піраміды не паспелі. Па іх словах, масавая спецаперацыя супраць офісаў МММ прайшла па ўсёй краіне, дзейнасць арганізацыі перарваная.
Нагадаем, што паведамленне пра захоп офісу МММ з'явілася ў пятніцу 16 сакавіка. Супраць арганізатараў МММ пачалі крымінальную справу. Падчас ператрусаў супрацоўнікі КДБ канфіскавалі ў іх банкаўскія крэдытныя пластыкавыя карткі, на рахунках якіх знаходзілася больш за 800 млн рублёў.