Хакейная экстраліга Беларусі можа стаць адной з канферэнцый ВХЛ?

Пра гэта паведаміў сёння падчас online -канферэнцыі на сайце БЕЛТА старшыня Федэрацыі хакею Яўген Ворсін. Па яго словах, Федэрацыя хакею прапануе не проста перавесці асобныя беларускія клубы ў ВХЛ, а прызнаць нашу экстралігу адной з канферэнцый расійскай лігі. Такім чынам, на яго думку, захаваецца ўнутраны чэмпіянат, дзе будзе выяўляцца яго пераможца. І ў той жа час беларускія каманды будуць заяўляць пра сябе на расійскім узроўні.

Што да стварэння другой каманды ў Кантынентальнай хакейнай лізе, Ворсін лічыць, што пакуль гэта нерэальна.