Хакейная зборная Беларусі прайграла першы матч з новым трэнерам (відэа)

Нашы суайчыннікі саступілі славенцам з лікам 0:6. Матч прайшоў у межах турніра "Кубак Палесся" ў Гомелі.

Гэта была першая гульня беларускай каманды пад кіраўніцтвам фінскага трэнера Кары Хейкіля. На Кубку Палесся ў складзе беларускай зборнай выступаюць гульцы ўнутранага чэмпіянату і мінскага "Дынама".

У пятніцу Беларусь сустрэнецца з другой зборнай Расіі. Турнір завершыцца 12 лістапада.