Хакеры скралі невыдадзеныя песні Майкла Джэксана
Іх набыла ў спевакоў памерлага музыкі за 250 мільёнаў долараў гуказапісваючая кампанія Sony Music.
Як паведамляе агенцтва Associated Press, інцыдэнт адбыўся летась. Двое хакераў з Вялікабрытаніі здолелі атрымаць доступ да невыдадзенай музыкі Джэксана. Праваахоўнікі знайшлі зламыснікаў, цяпер іх чакае суд.