Хлопец забіў двух чалавек, якія смяяліся з яго маленькага росту
Целы двух мужчынаў 1966 і 1965 года нараджэння знайшлі 23 траўня каля вёскі Рацічы Гродзенскага раёна.
Міліцыя высветліла, што напярэдадні ўвечары пасля сумеснай папойкі іх збіў хлопец 1990 года нараджэння, які жыве ў гэтай вёсцы ў сваёй грамадзянскай жонкі. Пасля ён вынес целы з вёскі, піша газета “Перспектива”.
Раніцай хлопец зрабіў выгляд, што нічога не ведае і паведаміў вяскоўцам, што выпадкова знайшоў целы забітых. Аднак пазней ён прызнаўся міліцыі, што проста хацеў паказаць сваю сілу, таму і збіў мужчын да смерці: сабутэльнікі пасмяяліся з яго маленькага росту.