Хрысціянская спявачка Алеся Унукоўская выпусціла беларускі альбом

Гэта ўжо шосты альбом спявачкі, але першы цалкам беларускамоўны. На сайце music.fromby.net яго характарызуюць як увасабленне творчай эвалюцыі Алесі ад бардаўскай песні да лёгкіх джаз-рокавых кампазіцыяў. 


На галасаванне слухачоў выстаўленая песня “Я ехала дамоў”. Ёй далі і рабочы назоў:  “Грай, грай, грай, едзем у рай”. Алеся Унукоўская піша на рускай, беларускай ды італьянскай мовах.