Кіраўніц мінскага прытулку падазраюць у крадзяжах сірочых грошай

Як піша "Ежедневник", дзвюх жанчын вінавацяць у крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, учыненым па папярэдняй змове ў буйным памеры. Калі справа дойдзе да суда, то ім пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Крадзяжы ў Мінскім раённым сацыяльна-педагагічным цэнтры адбываліся на працягу апошніх трох гадоў. Паводле звестак следства, дырэктарка з намесніцай у красавіку 2010 года фіктыўна аформіла работніка, які насамрэч фактычна не працаваў у цэнтры. Аднак усе тры гады яму налічваўся заробак, які жанчыны дзялілі міжсобку.

Паводле папярэдніх падлікаў следства, за тры гады жанчыны скралі больш за 50 мільёнаў сірочых рублёў.

Фота — mk.ru