Кіраўнік Пінска назваў папулізмам “снежныя” суботнікі
Пра гэта паведамляе тэлеканал “Пінск”.
Старшыня Пінскага гарвыканкама Аляксандар Гордзіч кажа, што людзі з рыдлёўкамі не ў стане прыбраць тоны заледзянелага снегу. Таму спачатку камунальнікі з дапамогай тэхнікі павінны зрабіць асноўную працу па расчыстцы вуліц. А толькі потым ужо можна заклікаць людзей выйсці і дапамагчы прыбраць тратуары.
Фота — realt.onliner.by