Кіраўнік "Беларуськалія": Беларусь адмовіцца ад расійска-нямецкага крэдыту
Такое меркаванне выказаў кіраўнік "Беларуськалія" Валерый Кірыенка.
Гаворка ідзе пра 2 млрд долараў, якія ў выглядзе крэдыту ылучалі Ашчадбанк Расіі і "Дойчэ Банк".
Па словах Кірыенкі, якія перадае БЕЛТА, Беларусь не пагодзіцца на ўмовы крэдыту. Маецца на ўвазе заклад 35% акцый прадпрыемства.