Кіраўнік Магілёўшчыны патрабуе, каб не было стратных прадпрыемстваў

Калі ж кіраўнікі прадпрыемстваў не справяцца з задачамі, а аб’ёмы вытворчасці тавараў будуць зніжацца, то дырэктароў пазвальняюць. Пра гэта Пётр Руднік паведаміў на чарговым пасяджэнні аблвыканкама.

Адзначым, што сёлета ў студзені ў Беларусі налічвалася 1022 стратныя арганізацыі, і 7,5% з іх знаходзіліся ў Магілёўскай вобласці.

Акрамя таго, абласны кіраўнік падкрэсліў, што чакае ад будаўнічых арганізацый уводу ў эксплуатацыю не меней за 100 тысяч кв.м жытла па выніках першага кварталу 2012 года, паведамляе 222.by.