Кіраўніка “Вспульноты польскай” Логіна Камалоўскага спынілі на мяжы

Прычыны забароны на ўезд у нашу краіну спадару Камалоўскаму не патлумачылі. За апошні месяц гэта ўжо другі падобны выпадак у Логіна Камалоўскага. Папярэдняя спроба трапіць у Беларусь скончылася для яго таксама беспаспяхова.

Нагадаем, што сёння ўначы яшчэ адзін паляк, еўрадэпутат Марэк Мігальскі, не змог перасячы польска-беларускую мяжу. Яму таксама не патлумачылі прычын адмовы ва ўездзе.