Кіраўніцтва АГП патрабуе спыніць выкарыстанне сілавікоў "у якасці карнікаў"

"У Беларусі распачатая шырокамасштабная кампанія па застрашванні грамадзян. Сілавыя ведамствы выконваюць функцыю "эскадрона страха" і маюць карт-бланш на збіццё, затрыманні і фальсіфікацыю адміністрацыйных спраў", — гаворыцца ў дакуменце. Палітрада АГП прыводзіць, як прыклад, найперш справы моладзевых актывістаў, якіх часам не выпускаюць пасля заканчэння тэрміну адміністрацыйнага арышту, а прызначаюць новы. К заяве гэтыя дзеянні называюцца "крымінальнымі злачынствамі".

АГП выказвае салідарнасць з ахвярамі рэпрэсій і заклікае грамадзян актыўна ўключыцца ў кампанію "За сумленныя выбары без Лукашэнкі!".
 
Таксама ў заяве змешчана патрабаванне да кіраўніка дзяржавы спыніць выкарыстанне сілавых структур "супраць іншадумцаў і прыхільнікаў пераменаў".

Таксама АГП сёння заявіла, што будзе байкатаваць будучыя выбары ў Палату прадстаўнікоў.

Фота — bymedia.net