Кіраўніцтва "Граніта" абвяргае звесткі пра масавы сыход рабочых
Пра гэта заявіў галоўны інжынер прадпрыемства Эдуард Гаўрылковіч.
Тым часам, больш за 400 рабочых напісалі заявы пра звальненне. Іх не задавальняе нізкі ўзровень заробкаў. Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміў лідар першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу, якая ствараецца на "Граніце", Алег Стахаевіч. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, аддзел кадраў не падпісвае рабочым заявы на звальненне.
Нагадаем, у канцы 2011 года больш за 200 рабочых "Граніту" выйшлі з афіцыйнай прафсаюзнай арганізацыі і заявілі пра намер стварыць структуру БНП. Для афіцыйнай рэгістрацыі ім неабходна атрымаць юрыдычны адрас, аднак адміністрацыя прадпрыемства не дае памяшкання.
Фота — ay.by