Кіроўца прышпіліў рамень бяспекі за некалькі секундаў да аварыі (відэа)
Здарэнне адбылося ў нядзелю, 20 студзеня, на дарозе Тарасава — Ратамка пад Мінскам.
Кіроўца раптоўна вырашыў прышпіліцца — ён і не здагадваўся, што гэта выратуе яму жыццё. Ужо праз некалькі секундаў на яго аўтамабіль наляцеў мікрааўтобус, які выехаў на сустрэчную паласу.
Як паведамляе сайт "Перахват", легкавік аднаўленню не падлягае, але кіроўца застаўся жывы, ён атрымаў лёгкія траўмы.