Кіроўца грузавіка скраў 16 скрыняў смятаны і маянэзу
Супрацоўнік аднаго з малакоперапрацоўчых прадпрыемстваў сталіцы забраў прадукты дадому, як ён потым сказаў, “для ўласнага спажывання”.
Усяго ён вывез 12 скрыняў смятаны (432 пакеты) і 4 скрыні маянэзу (280 пакетаў), піша telegraf.by. Як выявіла следства, зламыснік хаваў прадукцыю ў тайніку, спецыяльна зробленым у службовай машыне. Так ён змог бесперашкодна мінаць прахадную прадпрыемства.
Пасля таго, як на складзе знайшлі недастачу тавару, работнікі завода звярнуліся ў міліцыю. Затрыманы аператыўнікамі кіроўца сам прызнаўся ў крадзяжы.