Кітайца злавілі з 122 рэпрадуктыўнымі органамі аленяў
Ён схаваў іх у запасных колах і спрабаваў вывезці на грузавіку з Расіі на радзіму.
У Кітаі палавыя органы жывёлаў выкарыстоўваюць у нетрадыцыйнай медыцыне. Яны ўваходзяць у склад лекавых сродкаў для лячэння імпатэнцыі і фрыгіднасці.
Расійскія мытнікі налічылі 122 палавых органа самца аленя агульнай вагой 27 кілаграмаў. "Вось можна ўявіць, што гэта цэлы статак", — цытуе словы кіраўніка мытні ў Амурскай вобласці РІА "Новости".
Грамадзяніну Кітая пагражае штраф.