Кітайцы пабудуюць у Мінску 33 дамы ў кітайскім стылі

Кітайскія будаўнікі абяцаюць забудаваць мінскі мікрараён Лябяжы да 2016 году, паведамляе БелаПАН. Дамову падпісаў мэр сталіцы Мікалай Ладуцька і кіраўніцтва кітайскай кампаніі. Кошт праекта – 200-250 мільёнаў долараў. Згодна з дамовай у мікрараёне Лябяжы будуць пабудаваныя 33 жылыя дамы, агульнай плошчай больш за 180 тысяч кв. м. Гэта жыльлё для амаль 20 тысяч чалавек. Кітайскія будаўнікі будуць працаваць па сваіх праектах, з элементамі кітайскай культуры. Сродкі для інвэстыцый дадуць кітайскія банкі.