Клічаўскі лясгас за год зарабіў на пілавінні 300 тысяч еўра

Галоўны ляснічы Клічаўскага лясгасу Алег Селіх адзначае, што сыравіна фактычна нічога не каштуе, бо гэта адкіды. Раней даводзілася займацца іх утылізацыяй. Цяпер тона пілавіння каштуе блізу 100 еўра.


Вытворчасць паліўных брыкетаў была наладжаная год таму і з’яўляецца дастаткова эканамічнай: у якасці паліва пры вырабе выкарыстоўваецца ўсё тое ж пілавінне.