КНДР будуе вялізныя барыкады на мяжы з Паўднёвай Карэяй
З бярвення, камення і цэменту ствараюцца супрацьтанкавыя перашкоды.
Відэасюжэт пра гэтыя прыгатаванні паказала кітайскае тэлебачанне, якое зрабіла выснову, што Пхеньян усё ж рыхтуецца да вайны, інфармуе РІА "Новости".
Нагадаем, адносіны паміж Паўночнай і Паўднёвай Карэяй значна пагоршыліся сёлета пасля жорсткай рэакцыі КНДР на правядзенне Сеуалам сумесна з ЗША вялікіх вайсковых вучэнняў. Пхеньян неаднаразова выступаў з пагрозамі ракетных удараў і ўльтыматумамі.
Фота — AFP