КНДР скасавала пакт аб ненападзенні з Паўднёвай Карэяй

Паміж дзвюма краінамі перарываецца наўпроставая тэлефонная сувязь, паведамляюць інфармагенцтвы. Заяву па мірным аб’яднанні радзімы перадало Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі. Дэмарш КНДР адбыўся пасля некалькі гадзінаў пасля таго, як Савет Бяспекі ААН прыняў новыя жорсткія санкцыі ў дачыненні Пхеньяна.

Санкцыі, адзінагалосна ўхваленыя Саветам Бяспекі, прадугледжваюць сур’ёзныя абмежаванні на пераводы сродкаў з КНДР. Апроч таго, да “чорнага спісу” ААН дадаліся тры чалавекі і дзве арганізацыі з Паўночнай Карэі. Жорсткія санкцыі прынялі пасля таго, як у снежні КНДР запусціла ракету, а ў лютым правяла ядзерныя выпрабаванні, праігнараваўшы ранейшыя санкцыі ААН.