Колькасць ахвяраў выбуху на шахце ў Сухадольску дасягнула 18 чалавек

Выбух на шахце ў Краснадонскім раёне Луганскай вобласці Ўкраіны прагрымеў 29 ліпеня. Прычыны здарэння яшчэ не вызначылі. Спачатку інфармацыйныя агенцтвы паведамлялі пра 16 загінулых. Вядома, што ў момант выбуху на шахце працавала 28 чалавек.

Яшчэ 7 гарнякоў загінулі пад Данецкам. Усяго за гэты тыдзень ва Ўкраіне было ажно чатыры аварыі на розных шахтах. Так, у аўторак на шахце "Родзінская" у Данецкай вобласці абвалілася парода, тры чалавекі сталі ахвярамі здарэння. А ў суботу на шахце "Сцяпная" у Днепрапятроўскай вобласці ўспыхнуў метан і загарэўся вугаль, але на шчасце ніхто не пацярпеў.