Колькі тысяч мінскіх католікаў узялі ўдзел у працэсіі Божага цела

Пачалася яна Святой Імшой ля касцёлу Найсвяцейшай Тройцы, больш вядомым як касцёл Святога Роха. Пасля гэтага працэсія прайшла па праспекце Незалежнасці да плошчы Перамогі, дзе адбылася першая малітва. Наступны алтар усталявалі на Кастрычніцкай плошчы, далей працэсія прыбыла да касцёлу Сымона і Алены. Завяршылася мерапрыемства каля катэдры Найсвяцейшай Панны Марыі, паведамляе TUT.by

Нагадаем, што першапачаткова гарадскія ўлады не пагаджаліся на тое, каб духоўная працэсія прайшла па галоўным праспекце Мінска. Дазвол давалі толькі на праход па бакавых вуліцах. Але ў суботу дазвол на шэсце па праспекце Незалежнасці быў атрыманы.