Конкурс у БДУ склаў больш за 14 чалавек на адно месца

Пра гэта паведаміў адказны сакратар прыёмнай камісіі БДУ Вячаслаў Малафееў


Малафееў: "Прыём дакументаў на дзённую бюджэтную форму навучання сёлета лепшы. І якасны склад абітурыентаў вышэйшы. Без уступных экзаменаў будуць залічаныя 120 пераможцаў міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд. На факультэце міжнародных адносін усе прахадныя балы вышэй за леташнія. Высокія прахадныя балы на факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі. Кожны трэці мае сумарны бал вышэй за 300".