Кошты на жытло вярнуліся на ўзровень 2008 года. У доларавым разліку

А на другасным рынку жытла кошт квадратнага метра знізіўся да 1000 долараў за квадратны метр. Выклікана гэта дэвальвацыяй рубля, патлумачыў міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Анатоль Нічкасаў.


Нічкасаў: "Суадносіны рубля да долара паказалі цікавую дынаміку. Мы ў эквіваленце для жытла, якое будуецца з дзяржпадтрымкай, фактычна вярнуліся да цэнаў 2008 года. Калі канец 2010 года даваў нам 601 долар як сярэдні кошт квадратнага метра, то цяпер мы прыйшлі да 460 долараў у эквіваленце".