Кошты ў мінскіх гатэлях замарозяць да чэмпіянату свету па хакеі 2014 года
Пра такія планы сёння паведаміў начальнік Цэнтра па санаторна-курортнай працы "Цэнтркурорт" Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Алег Міхайлаў.
Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, ініцыятыва сыходзіць ад Мінгарвыканкама, Дырэкцыі па правядзенні чэмпіянату і "Цэнтркурорта". Яны прапанавалі гатэлям падпісаць спецыяльны мемарандум пра стрымліванне тарыфаў на паслугі. І вялікая частка гатэляў ужо падпісала гэты мемарандум, кажа Міхайлаў.
Дарэчы, для ўдзельнікаў і заўзятараў чэмпіянату свету па хакеі ў гатэлях і інтэрнатах Мінску зарэзервавана 20 тысяч месцаў. З іх 7 тысяч будуць размяшчацца ў фан-вёсцы-комплексе, які складаецца з сямі сучасных і камфартабельных інтэрнатаў. Тут на перыяд чэмпіянату будуць арганізаваны адмысловыя фан-зоны. У гэтых інтэрнатах кошты будуць давлі невысокімі — прыкладна 20-35 еўра ў суткі на чалавека. Праўда, гэтыя лічбы не канчатковыя, парадак коштаў яшчэ фармуецца.
Фота — priehali.by