Кожнае дзясятае дзіцё прыходзіць у сацыяльныя прытулкі самастойна
У апошнія гады мінчукі больш ахвотна бяруць на выхаванне дзяцей з сацыяльных прытулкаў.
Пры гэтым кожнае дзясятае дзіцё прыходзіць у сацыяльныя прытулкі само. Пра гэта паведаміла дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра Заводскага раёна Мінску Марына Юсупава.
Юсупава: "Дзеці прыходзяць самастойна, таму што дрэнныя адносіны з бацькамі. Бывае, проста дрэнныя адносіны, а бывае, прыходзіць і кажа: мама п'е, дапамажыце, тату ніколі не бачыў. Ці — тата з мамай паехалі, я засталася адна".
Дарэчы, на цяперашні час у Беларусі ў сацыяльна небяспечным становішчы знаходзяцца каля 23 тысяч дзяцей у 13 тысячах сем'яў. Гэтым сем'ям неабходная падтрымка дзяржавы па прафілактыцы гвалту, іншых асацыяльных паводзінаў.