Краіны ЕС змогуць караць асобаў, якія незаконна атрымалі візы

Як паведамляе РІА "Новости", разгляд быў ініцыяваны Вярхоўным судом Нямеччыны, які даследуе справу аб арганізацыі нелегальнай міграцыі ў краіну.

Суд ЕС вырашыў, што прыцягненне да адказнасці нелегальных мігрантаў і асобаў, якія ім дапамагаюць, не супярэчыць заканадаўству Еўрасаюза. Нават у тым выпадку, калі Шэнгенскія візы былі атрыманыя легальна, але шляхам падману кампетэнтных органаў. Пры гэтым не мае значэння, ці былі ануляваныя візы на момант распачацця справы.