"Крытычная маса" ў Гродне адзначыць свой 5-гадовы юбілей закрыццём
27 траўня гродзенскія раварысты правядуць сваю апошнюю акцыю.
Што праўда, юбілей стане апошняй праявай гэтай грамадскай акцыі ў Гродне. Як выявілася, супраць традыцыйнай ужо "Крытычнай масы" выступілі ДАІшнікі. Ім не падабаецца, што ўдзельнікі "Крытычнай масы" праводзяць свае акцыі на праезнай частцы дарогі.
Як распавёў у жывым эфіры Еўрарадыё адзін з арганізатараў акцыі раварыстаў Іван, апошняя “Крытычная маса” будзе праведзена згодна з пажаданнямі ДАІшнікаў:
“Мы прынялі рашэнне не накаляць атмасферу, бо асноўныя актывісты, яны вядомыя... Мы баімся нейкіх праблемаў з боку ўладаў... Мы зробім невялікі кружок з плошчы Савецкай на плошчу Леніна — гэта ўсе па зоне для пешаходаў. Збяруцца ўсе аматары ровараў, для каго ровар істотны як транспарт”.