Крыўдзіцеля Скартлет Ёхансэн і Лэдзі Гагі асудзілі на 10 гадоў
Таксама ён выплаціць кампенсацыю пакрыўджаным зоркам. Такі прысуд вынес суд Лос-Анджэлеса хакеру Крыстаферу Чэйні.
35-гадовы амерыканец атрымаў вядомасць, калі здолеў узламаць электронную пошту шматлікіх зорак шоў-бізнэсу. У спісе "ахвяраў" Чэйні — больш за паўсотні гучных імёнаў, адзначае ntv.ru. Сярод іх Міла Куніс, Рэнэ Олстыд, Крысціна Алігера, Ванэса Хаджэнс, Лэдзі Гага, Майлі Сайрус. Больш за ўсё пацярпела кіназорка Скарлет Ёхансан: дзякуючы хакеру ўвесь свет убачыў яе аголеныя здымкі.
Дарэчы, Чэйні не быў прафесійным кіберузломшчыкам. Ён проста даведваўся ў інтэрнэце электронныя адрасы славутасцяў і падбіраў да "скрынак" адказы на "сакрэтнае пытанне". Іх амерыканец таксама знаходзіў у Сеціве.
Цяпер пакрыўджаным зоркам хакер выплаціць кампенсацыю. Па 5 тысяч долараў атрымаюць Алігера і Олстыд, а Ёхансан — больш за 60 тысяч долараў.
Фота — ntv.ru