Крыж афіцэрам Войска Польскага ў Курапатах не адновяць да вясны

Нагадаем, першы крыж у памяць аб расстраляных афіцэрах польскага войска быў усталяваны ў Курапатах 29 кастрычніка і знік на наступны дзень. Другі раз памятны крыж усталявалі 29 лістапада на тым жа месцы. Пра яго знікненне стала вядома ўвечары 2 снежня.

У каментары БелаПАН Раманоўскі паведаміў, што 3 снежня ён разам з міліцыянтамі агледзеў месца здарэння, быў складзены пратакол. Актывіст не спадзяецца, што міліцыя здолее знайсці вандалаў, бо ні разу яшчэ не знаходзіла.

5 снежня адбудзецца пашыранае паседжанне грамадскай ініцыятывы "За ўратаванне мемарыялу Курапаты". На ім маюць прыняць рашэнне пра далейшыя дзеянні.