Крыжовы шлях прайшоў па вуліцах Глыбокага (фота)
У пятніцу 6 красавіка яго зладзілі каталіцкія вернікі.
Ён быў прысвечаны пакутніцкай смерці Хрыста на крыжы, якая ў гэтым годзе прыпадае ў каталікаў на 6 красавіка. Як адзначыў ксёндз Мечыслаў Янчышын, у далейшым такі фармат правядзення Крыжовага шляху стане ў Глыбокім традыцыйным.
Вернікі прайшлі вуліцамі горада вакол тэрыторыі былога кляштара кармелітаў. Па дарозе яны спыняліся, каб паразважаць над падзеямі з апошняга дня зямнога жыцця Хрыста. Усяго такіх прыпынкаў, або стацый, у каталіцкім касцёле чатырнадцаць.
У Глыбокім, паводле інфармацыі з касцёла, пражывае каля чатырох тысяч каталікаў, удзел у Крыжовым шляху ўзялі больш за дзве сотні вернікаў.



