Ксенія Сабчак назвала Лукашэнку “сапраўдным дыктатарам”
Пры гэтым расійская тэлевядучая і свецкая ільвіца лічыць Уладзіміра Пуціна "вельмі мудрым чалавекам".
Заявы былі зробленыя падчас інтэрв’ю сайту jewish.ru. Сабчак пазітыўна ахарактарызавала прэм’ер-міністра Расіі і паведаміла, што Пуціну прыйшоў час зрабіць "рэбрэндынг". А вось беларускага прэзідэнта расійская зорка не пашкадавала.
Нагадаем, што апошнім часам
Ксенія Сабчак актыўна выказвае сваю грамадзянскую пазіцыю. У прыватнасці, яна брала ўдзел у мітынгу
на праспекце Сахарава ў Маскве – самай вялікай акцыі расійскай апазіцыі за
апошнія дзесяць гадоў.