Купюру ў Br200 тысяч днямі загрузяць у банкаматы

Для таго, каб прыступіць да працы з ёй, банкам неабходна вырашыць некаторыя тэхнічныя пытанні, а таксама правесці адпаведнае навучанне персаналу, перадае БЕЛТА. У прыватнасці, у “Беларусбанку” заканчваецца тэставанне спецыялізаванага банкаўскага абсталявання і якраз гэты банк гатовы загрузіць новыя грошы ў банкаматы.

У “Белзнешэканомбанку” і ў “Прыёрбанку” персанал прайшоў навучанне пра працы з новай купюрай і гатовы яе запусціць.