Курс долара не змяніўся, курс еўра вырас на 50 рублёў
З-за выхаднога дня ў ЕС і ЗША на Беларускай валютна-фондавай біржы таргі па еўра і долару не праводзіліся.
Курс долара па-ранейшаму складае 8050 рублёў, а вось курс еўра падрос — Нацыянальны банк устанавіў яго на ўзроўні 10670 рублёў (учора было 10620).
Расійскі рубель, які ўчора падаражэў на 1 беларускі, сёння вярнуўся на ранейшы ўзровень, яго курс складае 274 беларускіх рублі.
Фота — bymedia.net