Квіткі на чэмпіянат свету па хакеі пачнуць прадаваць праз паўгода

Пра гэта паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька на паседжанні аргкамітэта па падрыхтоўцы да мерапрыемства.

Таксама кіраўнік сталіцы паведаміў, што цяпер у Мінску ідзе будаўніцтва цэлага шэрага новых гатэляў, перадае БелаПАН. Так, неўзабаве адкрыецца трохзоркавы гатэль на 100 месцаў па вуліцы Інтэрнацыянальнай. Пасля рэканструкцыі ўвядуць у эксплуатацыю "Прэзідэнт-гатэль" і гатэль "Палёт". Гасцей чэмпіянату плануецца рассяляць таксама ў студэнцкіх інтэрнатах і дзіцячых летніках.