Ладуцька пагражае звальняць дырэктараў крам за пустыя прылаўкі
Усе дырэктары сталічных крамаў павінны быць звольненыя за пустыя прылаўкі.
Пра гэта заявіў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька, перадае БЕЛТА. Пра пустыя паліцы кіраўніку сталіцы распавёў яго намеснік Уладзімір Калтовіч. На думку Ладуцькі, паўпустыя паліцы сведчаць, што кіраўніцтва такіх крамаў не хоча працаваць.
Таксама сталічны кіраўнік прапанаваў скасоўваць арэнду з невялікім крамамі, якія не запаўняюцца таварамі ў належным аб'ёме.