Лазавік патлумачыў, чаму не зарэгістравалі групы Статкевіча і Міхалевіча

Нагадаем, закончыўся тэрмін падачы дакументаў на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Ад палітвязня Мікалая Статкевіча і палітуцекача Алеся Міхалевіча ў акруговыя камісіі іх падалі ўдзельнікі грамадзянскай ініцыятывы "Свабоду Мікалаю Статкевічу і іншым палітзняволеным!". Спісы групаў Міхалевіча падаваліся ва ўсіх акругах сталіцы, а Статкевіча — у большасці акруговых камісій краіны.

Паводле слоў Лазавіка, Статкевіч не мае права ўдзельнічаць у выбарах, паколькі мае судзімасць, а Міхалевіч — з-за таго, што жыве за мяжой. "Я нават не лічу, што гэта правакацыйнае дзеянне, гэта піяр-акцыя, якая павінна садзейнічаць павелічэнню іх вядомасці", — цытуе словы Мікалая Лазавіка БелаПАН.

Фота — bymedia.net