Легкавік, які пратараніў фуру, разарвала на дзве часткі (фота)

Паводле папярэдняй інфармацыі, 68-гадовы кіроўца аўтамабіля ВАЗ-2108 не саўладаў з кіраваннем на заснежанай дарозе, выехаў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў фуру.

У гэтай аварыі на месцы загінулі два чалавекі — кіроўца і 65-гадовая пасажырка. Распачатая крымінальная справа, вядзецца следства, інфармуе сайт onliner.by.