Лепшаму форварду футбольнага чэмпіянату Беларусі зрабілі аперацыю ў Італіі

Матч скончыўся ўнічыю 1:1, Дзмітрый Мазалеўскі адыграў толькі першы тайм.

Як паведамляе "Прессбол", у клініцы ў Рыме Мазалеўскаму зрабілі аперацыю на калене. Паведамляецца, што аперацыя прайшла паспяхова і ў канцы тыдня 27-гадовы форвард БАТЭ вернецца на радзіму. Аднак на аднаўленне спатрэбіцца, як мінімум, месяц.

Як вядома, Дзмітрый Мазалеўскі з'яўляецца лепшым бамбардзірам чэмпіянату краіны, у яго на рахунку 7 забітых мячоў. Толькі нядаўна ён залячыў траўму і вярнуўся на поле.

Фота — football.by