Льготны крэдыт на кватэру атрымае не кожны чаргавік?

Такія ідэі закладваюцца ў новую канцэпцыю льготнага крэдытавання жылля, якую распрацоўвае Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва. У Беларусі могуць стварыць асобную базу дадзеных па нерухомасці, якой валодае кожны грамадзянін на тэрыторыі ўсёй краіне, піша газета “Звязда”. Прымаючы рашэнне па крэдыце, будуць падлічваць усё, нават частку кватэры, якую пакідае ў спадчыну бабуля.

Асабліва жорсткія патрабаванні будуць да мінчукоў, якія хочуць пабудавацца ці набыць жыллё на льготных умовах. Ужо цяпер дзейнічае прэзідэнцкі ўказ, згодна з якім у Мінску ставяць на чаргу толькі тых, хто пражыў у сталіцы 10 год. Пры гэтым на чалавека павінна прыпадаць усяго 10 метраў ад агульнай плошчы памяшкання, у якім ён жыве.