Літоўскі прэм'ер: "Мядзвежы дэсант" — прыватная ініцыятыва шведаў
Андрус Кубілюс выказаўся ў аўторак у Вільні наконт сітуацыі са скандальным палётам шведскіх грамадзян на самалёце ў Беларусь.
Паводле яго слоў, літоўскія ведамствы з гэтым інцыдэнтам не маюць нічога агульнага. Як інфармуе партал delfi, прэм'ер Кубілюс выказаў надзею, што на ўсе пытанні адкажа расследаванне, а для высвятлення абставінаў гэтай справы літоўскі бок будзе працаваць з Беларуссю.
Андрус Кубілюс адмовіўся ацаніць заяву Аляксандра Лукашэнкі, што з-за "цацачнага дэсанту" Літве "мала не пакажацца". "Суседзі сумесныя пытанні могуць высвятляць і без такіх заяваў", — сказаў прэм'ер-міністр.
Нагадаем, аднаматорны самалёт са шведамі нелегальна прыляцеў з Літвы ў Беларусь 4 ліпеня. Ён раскідаў у Івянцы і Мінску плюшавых мядзведзікаў з цыдулкамі ў падтрымку дэмакратыі і вярнуўся на літоўскую тэрыторыю. У выніку, сваіх пасадаў былі пазбаўленыя старшыня Дзяржпамежкамітэта Ігар Рачкоўскі і камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны генерал-маёр Дзмітрый Пахмелкін. Паміж Беларуссю і Швецыяй ускладніліся дыпламатычныя адносіны: была зачыненая беларуская амбасада ў Стакгольме і шведская ў Мінску.
Фота — nedelia.lt